Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Героі Сацыялістычнай Працы

Надзея Іванаўна Кавалец (Белка) нарадзілася 20 мая 1927 г. у в. Хільчыцы Тураўскага раёна Мазырскай акругі (цяпер Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Рана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 г. яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 г. пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 г. закончыла мясцовую семігодку.

Таццяна Антонаўна Сакалюк нарадзілася 23 красавіка 1932 г. у в. Хідры Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У сям’і было трое дзяцей, з якіх малодшая Таццяна. Дзяўчынка закончыла пачатковую школу, далей вучыцца не мела магчымасці, трэба было дапамагаць сям’і. Настаўнікамі па жыцці сталі бацькі, Антон і Сцепаніда, ад якіх дзецям перадалася любоў да працы, зямлі. Старэйшыя сястра Ганна і брат Васілій таксама працавалі ў калгасе.

Рыгор Раманавіч Шырма нарадзіўся 21 студзеня 1892 г. у в. Шакуны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Захапленне роднай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве. Першым, хто дапамог Рыгору адчуць прыгажосць харавых спеваў, быў хатні настаўнік Салук. Любоў да песні ўзрасла ў час вучобы ў Пружанскім гарадскім вучылішчы (1905–1910), цягу юнака да народнай паэзіі заўважыў настаўнік літаратуры Манцэвіч, які і параіў Рыгору Раманавічу запісваць песні.

Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 г. у в. Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 г. у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 г. у в. Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Жылі небагата, бацькі з дзяцінства прывучалі трох сыноў да працы на зямлі. У школу хлопчыкі хадзілі за 7 км, цягнуліся да ведаў, марылі аб лепшым жыцці. Бацька ў 1943 г. пайшоў на фронт, загінуў пад Кёнігсбергам.

Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў нарадзіўся 25 красавіка 1926 г. у вёсцы Равячына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1944–1950 гг. служыў у Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Затым працаваў шафёрам у вучэбна-вопытнай гаспадарцы БСГА. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956).

Міхаіл Васільевіч Сядляр нарадзіўся 13 кастрычніка 1920 г. у вёсцы Рамель Пінскага павета (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Дзмітрыевіч, у 1941 г. быў адным з арганізатараў першага калгаса. У час Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл быў членам падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (8 ліпеня 1944 г.) выконваў даручэнні Давыд-Гарадоцкага райваенкамата.

Ніна Фёдараўна Бакунец нарадзілася 3 студзеня 1945 г. у вёсцы Туры Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства прывучана да працы. Пасля заканчэння сямігодкі пайшла працаваць паляводам у мясцовы калгас «17 Верасня».

Іосіф Іосіфавіч Плаўскі нарадзіўся 20 снежня 1935 г. у вёсцы Зубялевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1950–1951 гг. вучыўся ў Ганцавіцкай сельскагаспадарчай школе малодшых ветэрынарных фельчараў Брэсцкай вобласці.

Павел Восіпавіч Сухі нарадзіўся 22 ліпеня 1895 г. усялеГлыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні (цяпер г. Глыбокае Віцебскай вобласці) у сямі настаўніка народнай школы. У 1900 г. сям’я пераехала ў Гомель. У сям’і Сухіх была творчая атмасфера — любілі музыку, выпускалі рукапісны часопіс, мелі добрую бібліятэку. Павел паспяхова скончыў гімназію ў Гомелі (1914), потым вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, наведваў лекцыі па тэорыі авіяцыі, якія чытаў прафесар Мікалай Жукоўскі ў Імператарскім Маскоўскім тэхнічным вучылішчы.

Старонка 3 з 7